Пра гэта заявіў кіраўнік Беларусі падчас рабочай паездкі па Брэсцкай вобласці 2 снежня.

Беларусь выканае свае абавязанні ў рамках Адзінай эканамічнай прасторы. А гэта значыць, што ўзровень дзяржпадтрымкі АПК будзе параўнальны з расійскім і казахстанскім.

«Расія ў Мытным саюзе і ў АЭП і Казахстан будуць скарачацца ў гэтым плане. І мы таксама. У іх там дапамога 10%, а ў нас 18%. Нам трэба дайсці да 10%. І гэта правільна. Але ўжо сёння трэба даваць аддачу. Не чакайце крэдытаў. І яшчэ жалезнае патрабаванне — усе крэдыты, якія вы ўзялі, вы павінны вярнуць у банкі і ў бюджэт», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?