Найбольш хвалюючай насельніцтва праблемай (76,5 працэнта) па-ранейшаму з’яўляецца рост цэн на тавары і паслугі.
Такія даныя чарговага штомесячнага рэспубліканскага тэлефоннага апытання грамадзян «Меркаванне насельніцтва па актуальных пытаннях жыцця», праведзенага ў лістападзе 2011 года Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (ІАЦ).

У параўнанні з кастрычнікам рэспандэнты часцей адзначаюць павелічэнне цэн на паслугі пасажырскага транспарту, медыкаменты, радзей — на дзіцячыя тавары, мыйныя сродкі, будаўнічыя матэрыялы, адзенне, абутак, электратавары і бытавыя прыборы.

За мінулы месяц ацэнка апытанымі сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне практычна не змянілася. Палавіна рэспандэнтаў, як і папярэднія месяцы, лічаць, што бліжэйшыя планы кіраўніцтва рэспублікі па стабілізацыі валютнага рынку, цэн і эканомікі ў цэлым дадуць пазітыўны вынік.

Надзеі на выхад краіны са складанай эканамічнай сітуацыі грамадзяне па-ранейшаму звязваюць перш за ўсё з Лукашэнкам. Разлічваюць на ўрад і Мытны саюз у сярэднім па 20 працэнтаў апытаных.

Пратэстны патэнцыял беларусаў застаецца нізкім. У розных акцыях пратэсту прынялі б удзел толькі 5 працэнтаў рэспандэнтаў.

Сацыёлагі апыталі 1 тыс. рэспандэнтаў ва ўсіх абласцях і Мінску. Статыстычная хібнасць не перавышае 3,1 працэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?