Расійскі тэлекаментатар Васіль Уткін выказаў шкадаванне з нагоды таго, што не змог працаваць на матчы Лігі чэмпіёнаў «Барселона»(рэальна, дублю «Барсы») — БАТЭ (4:0):

Я вельмі шкадую, што не мне дастаўся гэты матч. Я яго хацеў і абавязкова памяняўся б з калегам Паленавым, калі б яго можна было каментаваць у жывым эфіры. Але дзень складаўся так, што працаваць у запісе было фізічна вышэй за мае сілы. Я думаў паўтарыць адзін свой фокус, не самы просты, але і не моцна складаны… У рамках палемікі з паважаным калегам Новікавым, у прыватнасці.:) Але не лёс, напісаў Уткін у сваёй канферэнцыі на партале sports.ru, паведамляе Прессбол.

Нагадаем, што пасля мінскага матча БАТЭ — «Барселона» (28 верасня, 0:5), Уткін падверг знішчальнай крытыцы БАТЭ і яго трэнера Віктара Ганчарэнку, звінаваціўшы беларускі футбол у бездарнасці

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0