Нарматыўны капітал Белзнешэканомбанка на 1 снежня — Br1,44 трлн. У даляравым эквіваленце за 11 месяцаў 2011 года ён знізіўся на 45,9% праз трохразовую дэвальвацыю беларускага рубля,
паведаміў кіраўнік банка П. Калаур.

«Гэтая праблема характэрная для ўсёй банкаўскай сістэмы краіны… Многія банкі сутыкнуліся з неабходнасцю аднаўлення страчанага ў сувязі з дэвальвацыяй нарматыўнага капіталу», — сказаў Калаур.

Па яго словах, банк плануе павялічыць нарматыўны капітал за кошт асноўнага акцыянера — Знешэканомбанка РФ.

«Лічым, што гэта будзе не менш як $20 млн», — удакладніў Калаур.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?