Выпадак здарыўся раніцай 7 снежня.

«За рулём машыны Opel Omega знаходзіўся мужчына 1979 г. н., жыхар Полацка. Праязджаючы каля павароту на вёску Барсукі, ён наехаў на 81-гадовага пенсіянера. Мужчына памёр на месцы.

Пакуль што не ўстаноўлена, якім чынам пажылы чалавек апынуўся на праезнай часткі. Мяркуючы па фатаграфіях, недалёка ад месца здарэння размешчаны пешаходны пераход. Ці ва ўстаноўленым месцы мужчына перасякаў дарогу, яшчэ трэба высветліць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?