Скрайне ангажаванай і аднабаковай назваў прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных рэзалюцыю канферэнцыі грамадзянскай супольнасці краін АБСЕ, якая праходзіла ў Вільні.

Як вядома, удзельнікі гэтай канферэнцыі прынялі спецыяльную рэзалюцыю, у якой, у прыватнасці,

просяць кіраўніцтва АБСЕ скасаваць месца Беларусі ў гэтай міжнароднай арганізацыі.

«Гэтая канферэнцыя не мае ніякага дачынення да той афіцыйнай сустрэчы савета міністраў замежных спраў АБСЕ, якая праходзіла ў Вільні. Адзінае, бадай, што іх злучае, гэта тое, што абодва мерапрыемствы праходзілі ў адным горадзе».

Апроч таго Савіных паведаміў, што МЗС Беларусі атрымала заключэнне экспертаў ААН па катаваннях у Беларусі. Паводле Савіных, гэты дакумент перададзены ў кампетэнтныя органы для вывучэння і свайго заключэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?