Выканкам Беларускай федэрацыі футбола на пасяджэнні 8 снежня зацвердзіў спіс лаўрэатаў сезона-2011. Іх ушанаванне праходзіць вечарам у Нацыянальнай бібліятэцы.

Найлепшым футбалістам краіны і найлепшым варатаром нацыянальнага чэмпіянату названы галкіпер БАТЭ Аляксандр Гутар, найлепшым абаронцам — Марка Сіміч (БАТЭ), найлепшым паўабаронцам і найлепшым снайперам — Рэнан Брэсан (БАТЭ), найлепшым форвардам — Віталь Радзівонаў (БАТЭ), найлепшым трэнерам — Георгій Кандрацьеў (маладзёжная/алімпійская зборная).

Прыз «Справядлівай гульні» дастаўся «Гомелю», сімпатый гледачоў і «Двума складамі» — БАТЭ, «За волю да перамогі» і «Граза аўтарытэтаў» — мінскаму «Дынама», прыз BelSwissbank імя Аляксандра Пракапенкі «За футбольны талент і самааддачу ў гульні за Беларусь» — Паўлу Няхайчыку (БАТЭ/«Дынама», Масква), узнагарода кампаніі «СпортПрыз» «Футбольная надзея Беларусі» — Паўлу Савіцкаму («Нёман»).

Найлепшая судзейская брыгада — Ігар Крук, Андрэй Гецікаў, Ігар Грыгор`еў.

Лаўрэатамі таксама названы: жаночы футбол — Вольга Аніскоўцава (ШВСМ «Астана», Казахстан) і Аксана Шпак («Бабруйчанка») (нацыянальны чэмпіянат); пляжны футбол — Ігар Брышталь («Кіраўск-ДЮСШ»); футзал — Аляксей Папоў (МАПІД).

У сімвалічную зборную, А ўвайшлі: Аляксандр Гутор (БАТЭ), Алег Вераціла («Дынама», Мінск), Марка Сіміч (БАТЭ), Аляксандр Юрэвіч (БАТЭ), Дзмітрый Верхаўцоў («Нафтан»), Станіслаў Драгун («Дынама», Мінск), Ігар Стасевіч («Гомель»), Рэнан Брэсан (БАТЭ), Павел Сітко («Шахцёр»), Віталь Радзівонаў (БАТЭ), Максім Лісавы («Гомель»).

У зборнай Б: Уладзімір Бушма («Гомель»), Дзяніс Палякоў («Шахцёр»), Максім Бардачоў (БАТЭ), Павел Пласконны («Нёман»), Ігар Шытаў (БАТЭ), Аляксандр Валадзько (БАТЭ), Арцём Салавей («Тарпеда»), Дзмітрый Ліхтаровіч (БАТЭ), Сяргей Балановіч («Шахцёр»), Ягор Зубовіч («Белшына»), Дзмітрый Мазалеўскі («Дынама», Брэст).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?