У мэтах арганізацыі бяспекі дарожнага руху ў выхадныя дні Дзяржаўтаінспекцыя па ўсёй краіне будзе ўзмоцнена кантраляваць выкананне хуткасных рэжымаў, правілаў праезду пешаходных пераходаў і фізічны стан вадзіцеляў. Асаблівая ўвага будзе нададзена выкарыстанню рамянёў бяспекі.
Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні ДАІ МУС Беларусі.

Толькі за мінулыя суткі да адміністрацыйнай адказнасці за не выкарыстанне рамянёў бяспекі прыцягнуты 528 вадзіцеляў. ДАІ нагадвае, што за не прышпілены рамень першы раз вадзіцель можа быць аштрафаваны на суму да 35 тысяч рублёў. За паўторнае такое парушэнне на працягу года адміністрацыйнае спагнанне павялічваецца да 5 базавых велічынь (175 тысяч рублёў).

На думку экспертаў, да 380 жыццяў беларускіх грамадзян у год можна было б выратаваць, калі б усе прышпільвалі рамяні бяспекі. Непрышпілены рэмень з’яўляецца адной з самых распаўсюджаных спадарожных прычын смяротнасці ў выніку ДТЗ.

У выхадныя супрацоўнікі спецпадраздзялення дарожна-патрульнай службы «Страла» МУС арганізуюць адпрацоўку Пінска, Салігорскага, Любанскага і Мінскага раёнаў. Будуць аказваць дапамогу ў папярэджанні парушэнняў на Мінскай кальцавой аўтадарозе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?