Арэнда пляцовак на Чэрвеньскім рынку у Мінску прадоўжана да 1 красавіка 2012 года, да гэтага перыяду прадпрымальнікам створаць альтэрнатыўны рынак. Аб гэтым заявіў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Уладзімір Калтовіч сёння на
Па планах, Чэрвеньскі рынак у Мінску павінен быў спыніць работу ў студзені 2012 года.На гэтым месцы прадугледжваецца будаўніцтва шматфункцыянальнага
Уладзімір Калтовіч нагадаў, што раней прадпрымальнікі рынку заяўлялі аб сваёй нязгодзе з прапановамі ўлад па ўрэгуляванню сітуацыі. Праблема актыўна абмяркоўвалася на сустрэчах абодвух бакоў.
«Ужо адбыліся тры сустрэчы прадпрымальнікаў і чыноўнікаў. Нашы пазіцыі зблізіліся, мы знайшлі варыянты рашэння»,— сказаў намеснік старшыні гарвыканкама.
Паводле яго слоў, падабрана альтэрнатыўная пляцоўка, на якой плануецца пабудаваць гандлёвы грамадскі цэнтр за сродкі арандатараў. «Гэта значыць, арандатары, уклаўшы свае сродкі, стануць уласнікамі сваіх гандлёвых месц», — адзначыў Уладзімір Калтовіч, падкрэсліўшы, што недахопу жадаючых укласці сродкі ў будаўніцтва ўласных памяшканняў амаль у цэнтры горада няма.
Пляцоўка, у прыватнасці, падабрана на тэрыторыі разваротнага кальца тралейбусаў па вуліцы Маякоўскага, будзе ўзводзіцца ў дзве чаргі і, паводле ацэнкі прадстаўніка мэрыі, вельмі перспектыўная. «Паблізу праходзіць чыгунка, у перспектыве плануецца прыпынак гарадской электрычкі і будаўніцтва тунэлю, які звяжа Курасоўшчыну і Лошыцу», — заўважыў Уладзімір Калтовіч. Гэту пляцоўку плануецца заасфальтаваць і да
На час будаўніцтва прадпрымальнікам рынку прапануецца пляцоўка за Мінскім холадакамбінатам № 2.