Дзясяткі тысяч чалавек сабраліся на мітынг у Маскве.

Дзясяткі тысяч чалавек сабраліся на мітынг у Маскве.

Мітынгоўцы патрабавалі сыходу Пуціна...

Мітынгоўцы патрабавалі сыходу Пуціна...

...і змены рэжыму.

...і змены рэжыму.

Мітынг з'яднаў розныя грамадскія сілы.

Мітынг з'яднаў розныя грамадскія сілы.

Мітынг з'яднаў шараговых прыхільнікаў апазіцыі з розных партый.

Мітынг з'яднаў шараговых прыхільнікаў апазіцыі з розных партый.

На Лужкоў мост набілася столькі народу, што паліцыя баялася абрушэння.

На Лужкоў мост набілася столькі народу, што паліцыя баялася абрушэння.

Маскоўцы не пабаяліся паліцыі.

Маскоўцы не пабаяліся паліцыі.

Лідар новых эсэраў Генадзь Гудкоў.

Лідар новых эсэраў Генадзь Гудкоў.

Лідар Партыі народнай свабоды Барыс Нямцоў. Партыю да выбараў не дапусцілі.

Лідар Партыі народнай свабоды Барыс Нямцоў. Партыю да выбараў не дапусцілі.

Пратэст у Краснаярску.

Пратэст у Краснаярску.

Паліцыя рыхтавалася ад самае раніцы.

Паліцыя рыхтавалася ад самае раніцы.

Пратэст у Барнауле.

Пратэст у Барнауле.

Крэатыў у Растове-на-Доне

Крэатыў у Растове-на-Доне

Няма чаго дадаць.

Няма чаго дадаць.

Акцыі пратэсту пачаліся сёння з Уладзівастока.

Акцыі пратэсту пачаліся сёння з Уладзівастока.

Барыс Беразоўскі пратэставаў у Лондане. Цяпер ён за сумленныя выбары, а раней быў майстрам брудных тэхналогій.

Барыс Беразоўскі пратэставаў у Лондане. Цяпер ён за сумленныя выбары, а раней быў майстрам брудных тэхналогій.

Удзельнікі вялікага мітынгу ў Маскве 10 снежня вызначылі пяць патрабаванняў уладам:
адстаўка кіраўніка ЦВК Уладзіміра Чурова і расследаванне яго дзейнасці, адмена вынікаў мінулых парламенцкіх выбараў, прызначэнне новых сумленных выбараў, расследаванне ўсіх фактаў фальсіфікацыі вынікаў выбараў на кожным асобным участку і змяненне закона аб рэгістрацыі палітычных партый, якія дазволяць зарэгістраваць усе апазіцыйныя партыі. Таксама яны запатрабалі вызвалення палітвязняў.
Яны маюць намер сабраць наступны мітынг 24 снежня.

Расійскія тэлеканалы Першы канал, «Расія 1» і НТВ паказалі першымі сюжэтамі ў выніковых выпусках сваіх суботніх навін рэпартаж з мітынгу расійскай апазіцыі на Балотнай плошчы пасля распараджэння прэзідэнта Дзмітрыя Мядзведзева, паведамілі крыніцы ў Крамлі.

Таксама Мядзведзеў распарадзіўся, каб паліцыя вяла сябе з апазіцыяй у суботу мякка.

Сапраўды,

паліцыя не затрымала ніводнага ўдзельніка мітынгаў у суботу, а тэлевядучыя Кацярына Андрэева, Сяргей Брылёў і Аляксей Півавараў пачалі выпускі сваіх выніковых інфармацыйных перадач на «Першым», «Расеі 1» і НТВ з сюжэтаў аб шматтысячным мітынгу ў Маскве супраць фальсіфікацый на выбарах у Дзярждуму.
Кожны канал у наступным сюжэце асвятляў правядзенне масавых мітынгаў апазыцыі ў рэгіёнах. Гэта былі аб'ектыўныя, нейтральныя рэпартажы.

Сваё стаўленне да мітынгу Мядзведзеў выказаў, будучы з візітам у Празе. Ён сказаў, што грамадзяне маюць права выказваць сваю пазіцыю, у тым ліку праз мітынгі, але «ўсё мітынгі павінны праводзіцца ў строга вызначаных месцах у строгай адпаведнасці з законам». У той жа час ён заўважыў, што не бачыць у мітынгах нічога ненатуральнага.

Для параўнання: беларускае ТВ ні разу за 17 гадоў не давала аб'ектыўных рэпартажаў з мітынгаў апазіцыі.
Акрамя таго, лукашэнкаўцы даўно не дазвалялі мітынгаў і шэсцяў апазіцыі ў людных месцах у цэнтры горада.

Анлайн паводле расійскіх вэб-сайтаў.

Апазіцыя дала ўлады два тыдні на выкананне вылучаных умоў. Новая дата мітынгу прызначаная на 24 снежня.

15:55

Мітынг радыкальнай апазіцыі на плошчы Рэвалюцыі ў Маскве скончыўся, яго арганізатар Эдуард Лімонаў, які не падтрымаў пераносу мітынгу на Балотную плошчу, бесперашкодна пакінуў месца правядзення акцыі. Каля 100 нацболаў пакінулі сквер ля помніка Карлу Марксу і рушылі ў бок Балотнай плошчы.

15:29
Старшыня партыі «Яблык» Сяргей Мітрохін, выступаючы на ​​мітынгу на Балотнай плошчы ў Маскве, запатрабаваў адмены вынікаў выбараў і заклікаў аднадумцаў выйсці на наступны мітынг у суботу, 17 снежня, на Пушкінскай плошчы.
«Мы маем права патрабаваць адстаўкі чараўніка-недавучкі Чурава (старшыня расійскага ЦВК). Ён нясе палітычную адказнасць, а не толькі крымінальную», — заявіў Мітрохін.

На мітынгу заўважана дзеячка расійскай эстрады Ксенія Сабчак.

15:25

У Пецярбургу адбыліся сутыкненні дэманстрантаў з паліцыяй. Затрымана 10 чалавек. Сёння таксама прайшлі мітынгі салідарнасці ў Лондане і Стакгольме.

14:54

У Санкт-Пецярбургу на Піянерскай плошчы праходзіць мітынг, у якім удзельнічае некалькі тысяч чалавек. Людзі прыйшлі з белымі стужкамі, белымі кветкамі. Лозунгі самыя розныя, у тым ліку «Пуцін, сыходзь». Больш за ўсё тых, хто сабраўся спадабаўся лозунг «Расія без ЕдРа». Атмасфера мірная. Да гэтага мітынгоўцы прайшлі маршам ад плошчы Паўстання да Піянерскай, не сустрэўшы ніякіх перашкод. Затрыманых былі адзінкі.

14:51

Група маладых людзей, якія далучыліся да мітынгу на Балотнай плошчы запаліла фаеры.

14:41
Маскоўская паліцыя была вымушаная перанесці агароджу, вылучыўшы для мітынгоўцаў ўвесь сквер на Балотнай плошчы.
У мітынгу ўдзельнічаюць дзясяткі тысяч людзей. Паліцыя ацаніла колькасць удзельнікаў у 25 тысяч, арганізатары называюць лічбу 100 тысяч. Столькі людзей расейская апазіцыя на свае мітынгі яшчэ ніколі не збірала.
14:34

У Казані на плошчы Свабоды сабралася, паводле ацэнак праваахоўных органаў, каля 200 чалавек.

14:31

Сустаршыня незарэгістраванай партыі Партыі народнай свабоды Барыс Нямцоў, выступаючы на ​​мітынгу на Балотнай плошчы, запатрабаваў адстаўкі старшыні Цэнтрвыбаркама Уладзіміра Чурава. «Чурава — у адстаўку!» — Праскандавалі Нямцоў, і, як паведамляюць карэспандэнты, яго лозунг падхапілі якія сабраліся на плошчы на ​​шматтысячны мітынг. Нямцоў таксама заклікаў да адстаўкі кіраўніцтва Расеі і запатрабаваў неадкладнай адмены вынікаў выбараў.

13:38

Па словах карэспандэнта bbcrussian.com Іллі Абішава, з Трыумфальнай плошчы ў бок Балотнай павяла яшчэ адну калону дэманстрантаў Яўгенія Чырыкава. У той жа час ля помніка Карлу Марксу сабраў сваіх прыхільнікаў Эдуард Лімонаў.

13:30
Мітынг на Балотнай плошчы ў Маскве пачаўся. Лік яго ўдзельнікаў, паводле ацэнак карэспандэнта bbcrussian.com Юрыя Малавер’яна, перавышае 30 тысяч.
Пры гэтым людзі працягваюць падцягвацца да плошчы. У небе вісіць паліцэйскі верталёт.
13:24

Некалькі чалавек ужо затрыманыя на Плошчы Паўстання ў Санкт-Пецярбургу. Затрыманні працягваюцца. Паліцыя заклікае тых, хто сабраўся пакінуць Плошчу Паўстаньня, перайсці да Піянерскай плошчы. На месцы правядзення мерапрыемства сабраліся больш за тысячу чалавек. Раней паведамлялася, што арганізатарам акцыі ўдалося дасягнуць вуснай дамоўленасці з уладамі горада аб тым, што на Плошчы Паўстання затрыманняў і арыштаў не будзе.

13:10

Арганізатары мітынгу на Балотнай плошчы ў Маскве вырашылі пачаць акцыю пазней раней запланаванага часу, перадае РІА Навіны. Па словах карэспандэнта Бі-бі-сі, маскоўская паліцыя ўстанавіла для пропуску удзельнікаў мітынгу 13 рамак металашукальнікаў. Надгляд праходзіць хутка, арганізавана.

13:05

У Архангельску мітынг пратэсту супраць вынікаў выбараў у Дзярждуму сабраў каля 600 чалавек, паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на рэгіянальнае ўпраўленне МУС. Удзельнікі акцыі першапачаткова сабраліся на адной з цэнтральных плошчаў горада — плошчы Леніна, аднак з-за таго, што месца не было ўзгоднена з гарадскімі ўладамі, яны перамясціліся на плошчу Прафсаюзаў.

13:00

На Балотнай плошчы ў Маскве сабралася не менш чым 15 тысяч чалавек, удакладняе карэспандэнт Бі-бі-Сі. Народ хутка прыбывае. Арганізатары са сцэны звярнуліся да сотняў людзей з просьбай спускацца з Лужкова маста на набярэжную. Людзі ідуць з боку Ардынкі і Пятніцкай суцэльным патокам.

13.00

Доступ да многіх расійскіх сайтаў ускладнены праз вялізную колькасць наведнікаў, але не блакаваны. Стала вядома, што «Новай газете», напрыклад, адключылі электрыку. Як перадаюць інфармацыйныя агенцтвы, а 13-й гадзіне на Балотнай плошчы сабраліся ўжо тысячы людзей. Людзі падцягваюцца да плошчы з боку плошчы Рэвалюцыі.

* * *

Сёння, 10 снежня, у сталіцы Расіі, на Балотнай плошчы, павінен прайсці маштабны мітынг апазіцыі, якая патрабуе свабодных выбараў і пратэстуе супраць фальсіфікацый на выбарах у Дзяржаўную думу, на якіх перамагла «Адзіная Расія». Заяўленая колькасць удзельнікаў да 30 тыс. Свет уразіўся шматтысячнымі мітынгамі 6 і 7 снежня —

такога ў Маскве не было ад 1993 года.

Мітынгі і шэсці праводзяцця ад 5 снежня ў розных гарадах Расіі, а іх удзельнікаў разганяе паліцыя.

Сітуацыя нагадвае беларускую: арышт і суткі удзельнікам, затрыманні журналістаў, прапаганда на афіцыйных тэлеканалах.

Улады робяць прэвентыўныя захады для застрашвання і сёння. Так, дзясяткі грузавікоў ўнутраных войскаў з рэгіянальнымі нумарамі Паўночнай Асеціі сёння з раніцы знаходзяцца на Балотнай плошчы. Таксама побач з плошчай дзяжураць аўтобусы і аўтамабілі паліцыі. У пятніцу галоўны санітарны доктар Расіі Генадзь Анішчанка, вядомы сваімі забаронамі на беларускае малако і грузінскую мінеральную ваду, выступіў з заявой, у якой не рэкамендаваў людзям хадзіць па мітынгах, бо там можна «хутка заразіцца грыпам». У школах на 10 снежня прызначана агульная кантрольная работа, каб засцерагчы школьнікаў ад паходу на палітычныя акцыі.

Мітынг мае распачацца, а 13-й па мінскім часе.
На Балотнай плошчы перад прысутнымі павінны выступаць знаныя пісьменнікі Людміла Уліцкая і Барыс Акунін, гурт «Рабфак» з песняй «Наш дурдом галасуе за Пуціна», Noize MC.
Сярод палітыкаў маюць выступіць як лібералы, так і камуністы, а таксама дэпутаты ад «Справядлівай Расіі».
Сярод іншых, чакаюцца выступы сустаршыняў не дапушчанай да выбараў у Думу Партыі народнай свабоды Уладзіміра Рыжкова і Міхаіла Касьянава.
Арганізатар мітынгу 6 снежня блогер Аляксей Навальны застаецца пад арыштам.

Асноўнымі патрабаваннямі стануць вызваленне ўсіх палітвязняў як арыштаваных у ходзе шэсця ў Маскве 5 снежня, так і затрыманых раней, у тым ліку Міхаіла Хадаркоўскага; абвяшчэнне новых выбараў у Дзярждуму, паўнавартасны допуск на іх апазіцыі і перанос на больш позні тэрмін прэзідэнцкіх выбараў. Заяўленая колькасць удзельнікаў — да 30 тыс.

Важны момант, што расійская апазіцыя ўсведамляе: не можа быць поспеху без адзінства дзеянняў усяго спектру партый. Упершыню разам выступаюць прадстаўнікі розных палітычных сілаў. І характэрна, што ні Зюганаў, ні Жырыноўскі, ні Міронаў, лідары псеўдаапазіцыі ў Думе, на мітынг не збіраліся.

З’явілася інфармацыя, што журналіст НТВ Аляксей Півавараў адмовіўся ад суботняга вечаровага эфіра НТВ, калі не будзе рэпартажу пра сённяшні мітынг на Балотнай. Кіраўніцтва НТВ гэту інфармацыю абвергла.

Тым часам на пасяджэнні ў пятніцу Цэнтральнай выбарчай камісіі ў Маскве былі зацверджаныя вынікі выбараў у Дзяржаўную Думу, якія прызнаныя канчатковымі і сапраўднымі.

Паводле канчатковых дадзеных ЦВК, у Дзярждуму 6-га склікання прайшлі чатыры партыі — «Адзіная Расія», КПРФ, «Справядлівая Расія» і ЛДПР. «Адзіная Расія» атрымае ў Дзярждуме 238 дэпутацкіх мандатаў з 450, КПРФ — 92, ЛДПР — 56, «Справядлівая Расія» — 64 мандаты. Яўка склала 63,47%.

На думку апазіцыі, рэальны вынік «Адзінай Расіі» нашмат меншы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?