20 снежня (аўторак) аб 19-й вечара ў кнігарні «логвінаЎ» (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а) адбудзецца аўтограф-сесія Паўла Касцюкевіча з нагоды выхаду кнігі прозы «Зборная РБ па негалоўных відах спорту».

Крыху пра кнігу. Апавяданні, якія праліюць святло на неасветленае ў афіцыйных СМІ жыццё шараговых беларусаў: мінскіх кухарак-футуролагаў, смаргонскіх кантрабандыстак-серпентолагаў і гродзенскіх спартоўцаў-алкаголікаў.

Назва кнігі дадзена паводле апавядання, у якім дзейнічае паўміфічная каманда, якая адначасова гуляе ў пола на сланах, скочыць з трампліна на верблюдах і гуляе ў падводны хакей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?