Ужо рэалізавана каля 5 тыс. ялін, 1 тыс. з іх экспартавана ў Расійскую Федэрацыю. У гэтым годзе лясгасы плануюць прадаць не менш за 170 тыс. навагодніх дрэў, у тым ліку каля 10 тыс. адправіць на экспарт.

Усяго лясгасы арганізавалі 917 гандлёвых пунктаў. Значная частка ўяўляе сабой спецыялізаваныя ёлачныя кірмашы, астатнія пункты функцыянуюць у лясніцтвах.

Работнікі лясной гаспадаркі падрыхтавалі да продажу не толькі елкі, але і сосны, елкі ў кадках і навагоднія букеты з галінак хвойных дрэў. У залежнасці ад вышыні дрэва цана складае ад 23 тыс. да 150 тыс. Букеты з лапак хвойных дрэў будуць каштаваць ад 2 тысю да 5 тыс., елкі ў кадках — ад 80 да 150 тыс. У лясніцтвах ялінку можна купіць танней, чым на ёлачных кірмашах, пры гэтым трэба абавязкова захаваць чэк або ордэр на набыты тавар.

Жывыя яліны і сосны вельмі добра ўздзейнічаюць на клімат у памяшканні і здароўе людзей. Хвойныя дрэвы — лідары па колькасці лятучых рэчываў — фітонцідаў, якія затарможваюць развіццё хваробатворных мікраарганізмаў, засцерагаюць ад інфекцыйных захворванняў. Фітанцыды нармалізуюць сардэчны рытм і артэрыяльны ціск, удзельнічаюць у абмене рэчываў, спрыяльна ўздзейнічаюць на працэс кровазвароту ў мозгу, стан печані, бактэрыцыдную актыўнасць скуры, а таксама на імунную і нервовую сістэмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?