«Сёння КДБ Беларусі знаходзіцца на пярэднім краі барацьбы з экстрэмізмам і злачыннасцю, надзейна абараняе інтарэсы радзімы, забяспечвае сацыяльна-палітычную стабільнасць у грамадстве», — гаворыцца ў віншаванні Аляксандра Лукашэнкі ваеннаслужачых, супрацоўнікаў і ветэранаў органаў дзяржбяспекі з прафесійным святам, які яны адзначаюць 20 снежня.

Лукашэнка падкрэсліў, што супрацоўнікі КДБ выконваюць «адказную, важную і вельмі патрэбную працу, якая патрабуе высокай кампетэнтнасці, мэтанакіраванасці і мужнасці».

«Перакананы, што супрацоўнікі органаў дзяржаўнай бяспекі і надалей будуць самааддана і з высокай аддачай працаваць над рашэннем ўскладзеных на iх задач, аддаючы ўсе сілы для ўмацавання Беларусі», — адзначыў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?