На адзінай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы 5 cтудзеня беларускі рубель зноў здаў пазіцыі да даляра, але крыху ўмацаваўся да еўра. Таргоў расійскім рублём зноў не праводзілася ў сувязі з навагоднімі вакацыямі ў Расіі.

Даляр вырас на 40 рублёў да 8440 рублёў (заяўкі на продаж склалі 88,786 млн, на куплю — 92,271 млн, выніковы аб’ём таргоў — 91,200 млн).

Еўра знізіўся на 50 рублёў да 10 900 рублёў. Заяўкі на продаж склалі 18,138 млн, на набыццё — 15,704 млн, выніковы аб’ём таргоў — 15,924 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?