Паводле неафіцыйнай інфармацыі, прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч 5 студзеня пабываў у Баранавічах. Там ён азнаёміўся з новымі ўзорамі ўзбраення беларускай арміі.
Гаворка ідзе пра зенітныя ракетныя комплексы «Тор-М2Э» (у Мінабароны Беларусі іх называюць «Тор-М2»), батарэя якіх 28 снежня была прынята на ўзбраенне 120-й зенітнай ракетнай брыгадай.

Апрача гэтага злучэння, кіраўнік урада нібыта пабываў яшчэ і ў 61-й знішчальнай авіяцыйнай базе, якая таксама дыслакуецца ў Баранавічах.

Атрымаць каментарыі адносна гэтай паездкі кіраўніка ўрада пакуль не ўдалося.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?