Салігорскім раённым аддзелам Следчага камітэта Беларусі 10 студзеня распачата справа за падбухторванне да дачы хабару (ч. 5 арт. 16 і ч. 2 арт. 431 КК) у дачыненні да жыхара раённага цэнтра.

Як паведамілі ў праваахоўных органах, мужчына падазраецца ў тым, што падбухторваў да дачы хабару і атрымаў ад трох 21-гадовых рабочых ААТ «Беларуськалій» 10 мільёнаў рублёў нібыта за спрыяльнае вырашэнне пытання аб вызваленні ад праходжання ваеннай службы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?