Пра гэта паведамілі ў пасольстве Францыі.

«Францыя выканала забавязанні дзяржавы, якая прымае на сваёй тэрыторыі міжнародныя арганізацыі», — падкрэслілі ў пасольстве.

Пры гэтым у дыппрадстаўніцтве адзначылі, што гэта не шэнгенская віза, а «віза тэрытарыяльна абмежаванага дзеяння», якая дае права толькі на наведванне Францыі. Яна выдадзена на тэрмін афіцыйнай паездкі.

Акрамя таго, паведамілі ў пасольстве,

гэта не двухбаковы візіт: падчас паездкі не прадугледжваецца ніякіх кантактаў беларускага міністра з прадстаўнікамі Францыі.

Дэлегацыя Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі на чале з Анатолем Куляшовым будзе знаходзіцца з афіцыйным візітам у Генеральным сакратарыяце Інтэрпола (Ліён) з 17 па 20 студзеня.

Асноўнай мэтай мерапрыемства з’яўляецца ўдзел у перамовах па праекце Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Міжнароднай арганізацыяй крымінальнай паліцыі — Інтэрпол аб прызнанні пашпарта МАКП — Інтэрпол, паведамляе прэс-служба МУС

Куляшоў знаходзіцца ў спісе беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС. Доўгі час ягоныя абавязкі выконваў першы намеснік міністра. Хадзілі чуткі, што Куляшоў цяжка хворы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?