Амерыканская кампанія Kodak, заснаваная ў 1880 г., падала пазоў аб банкруцтве ў суд, папрасіўшы улады абараніць карпарацыю ад крэдытораў, паведамляе агенцтва Bloomberg. У Kodak сабралася $ 6,8 млрд даўгоў пры агульным аб'ёме актываў $5,1 млрд.

«Яны былі кампаніяй, захраслай у мінулым», -- мяркуе эксперт Роберт Барлі з універсітэта Рэйрсан. «Гісторыя была такая важная ім, іх векавая гісторыя, за якую яны паспелі зрабіць мноства выдатных рэчаў, ...а зараз іх гісторыя ператварылася ў запазычанасці», -- кажа ён.

У пачатку тыдня Kodak паведаміў пра атрыманне крэдыту $950 млн ад Citigroup, які можа дапамагчы кампаніі даць рады праблемам.

Эксперты мяркуюць,

што для таго каб расплаціцца з даўгамі, знакаміты вытворца фотатэхнікі прадасць большасць патэнтаў на ўласныя тавары канкурэнтам, уключаючы Canon.

Акцыі Kodak за мінулы год абваліліся на 91%, адзначае Bloomberg.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?