Суд у Кітаі прысудзіў пісьменніка і дэмакратычнага актывіста Лі Тэ да 10 гадоў турмы за заклікі да звяржэння існуючага ладу.

Лі Тэ публікаваў эсэ ў інтэрнэце і замежнай прэсе, заклікаючы грамадзян абараняць свае правы і вызнаваць дэмакратычныя каштоўнасці.

Лі Тэ арыштавалі ў верасні 2010 года, суд адбыўся яшчэ ў красавіку 2011 года, аднак пра прысуд вядома стала толькі на гэтым тыдні. Сам пісьменнік адкідае бвінавачванні.

Лі Тэ ўжо трэці актывіст, асуджаны на працяглыя тэрміны ў Кітаі за апошні месяц.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?