У маскоўскае аддзяленне выбарчага штаба кандыдата ў прэзідэнты Расіі, прэм’ер-міністра Уладзіміра Пуціна ўвайшлі кіраўнік Акадэміі расійскага тэлебачання Міхаіл Швыдкой, вядоўца перадачы «Здароўе» на Першым канале Алена Малышава і галоўны рэдактар тэлеканала Russia Today Маргарыта Сіманьян, гаворыцца ў паведамленні на сайце «Уладзімір Пуцін 2012».

Таксама ў «народны штаб» увайшоў вядоўца гульняў КВЗ Аляксандр Маслякоў, якому ў канцы мінулага года па ўказанні прэм’ера быў перададзены маскоўскі кінатэатр «Гавана».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0