Не згадваючы Маскву наўпрост, але выразна даўшы зразумець, што яны маюць на ўвазе менавіта Расію, у сваіх выступах на паседжанні Рады Бяспекі ААН, прысвечаным абмеркаванню сітуацыі на Блізкім Усходзе ў цэлым, прадстаўнікі трох заходніх дзяржаваў раскрытыкавалі ўгоды па продажы зброі, заключаныя Масквой з Дамаскам.

Расія апынулася ў цэнтры ўвагі, бо расійскі карабель з боепрыпасамі на борце зайшоў у сірыйскі порт Тартус, а зусім нядаўна з’явіліся паведамленні пра тое, што расійскі ўрад падпісаў пагадненне з Сірыяй аб продажы гэтай краіне 36 знішчальнікаў на агульную суму каля $500 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?