Пра гэта паведаміў старшыня Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Баравікоў.

Мяркуецца, што станцыя прадукцыйнасцю 80 тыс.т у год запрацуе ў першым паўгоддзі на палігоне «Паўночны». Для рэалізацыі новага праекта сумеснаму прадпрыемству «Рэмондзіс-Мінск» (займаецца перапрацоўкай адходаў) і службам ЖКГ горада пастаўлена задача больш эфектыўна выкарыстоўваць існыя кантэйнеры для паасобнага збору смецця, а таксама ўсталяваць у раёнах сталіцы дадатковыя кантэйнеры. Цяпер у горадзе размешчана больш за 14 тыс. кантэйнераў для раздзельнага збору смецця.

У цэлым, паводле словаў Аляксандра Баравікова, 2012-ы стане пераломным годам у Мінску што да павелічэння аб’ёмаў другасных матэрыяльных рэсурсаў. Так, акрамя вышэйзгаданай смеццеперапрацоўчай станцыі ў сталіцы сёлета запланавана ўвесці ў эксплуатацыю першы пускавы комплекс смеццеперапрацоўчага завода, а гэта тры лініі дасартавання прадукцыйнасцю 50 тыс.т у год. Акрамя таго, намечаны запуск лініі з прадукцыйнасцю 30 тыс.т на СП «Рэмондзіс-Мінск».

За апошняе дзесяцігоддзе ў сталіцы назіраецца пастаянны рост аб’ёмаў камунальных адходаў, чаму спрыяюць развіццё вытворчасці бытавых тавараў і павышэнне ўзроўню спажывання. У межах Мінска размешчаныя тры дзейныя палігоны цвёрдых бытавых адходаў — «Паўночны», «Прудзішча» і «Трасцянецкі». Для памяншэння аб’ёму адходаў на палігонах рэалізуюцца меры, накіраваныя на найбольш поўнае выманне са складу камунальных адходаў другасных матэрыяльных рэсурсаў і ўцягванне іх у гаспадарчы абарот у якасці другаснай сыравіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?