Пракуратурай Касцюковіцкага раёна па матэрыялах аддзела барацьбы з эканамічнымі злачынствамі УУС Гомельскага аблвыканкама распачатая крымінальная справа ў дачыненні да начальніка цэнтра страхавых паслуг ЗАСТ «Белнафтастрах». Жанчыне інкрымінуецца ўчыненне злачынства, прадугледжанага ч.1 арт. 14, ч. 4 арт. 209 Крымінальнага кодэкса Беларусі (замах на махлярства, учыненае арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Па дадзеных праваахоўных органаў, начальнік цэнтра страхавых паслуг ЗАСТ «Белнафтастрах» па змове са сваім сваяком, што працаваў намеснікам галоўнага ўрача Касцюковіцкай цэнтральнай раённай бальніцы, задумала ўчыніць страхавое махлярства і «кінуць» кампанію на суму больш за 43 млн рублёў. Аднак свой намер давесці да канца яны не змаглі.

У ЗАСТ «Белнафтастрах» пакуль адмаўляюцца каментаваць тое, што адбылося, і кажуць, што трэба спачатку дачакацца суда. Адзінае, што растлумачылі ў кампаніі, гэта тое, што спроба махлярства з боку кіраўніка рэгіянальнага цэнтра была выяўленая ўласнай службай бяспекі, пасля чаго матэрыялы перадалі ў праваахоўныя органы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?