Грэка-каталіцкі клуб інтэлігенцыі імя св. Кірылы Тураўскага запрашае на cустрэчу, якая пройдзе ў серыі «Літаратура і духоўнасць». У рамках сустрэчы адбудзецца прэзентацыя кнігі казак Сержука Вітушкі «Дзінь-дзілінь».

Гэта казкі-скарбы, якія аўтар хоча перадаць дзецям. Скарбы перадусім духоўныя. Сярод іх можна знайсці знаёмыя гісторыі, якія аўтар прапусціў праз сябе і пераказаў трохі інакш, пакінуўшы частку свайго сэрца.

У пасяджэнні возьмуць удзел сябры Сержука Вітушкі розных пакаленняў, у тым ліку фалькларысты, мастакі, паэты і барды.

Пятніца, 27 студзеня, у 19:00 у Душпастырскім цэнтры св. Язэпа па вул. Арджанікідзе д. 6 (ст. метро «Аўтазаводская»).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0