Напады адбываюцца ў паўночных штатах, дзе пераважаюць мусульмане і дзейнічаюць законы шарыяту. Першая хваля атак здарылася на Нараджэнне Хрыстова, 25 снежня. Сярод ахвяраў — як мірныя жыхары, так і паліцыянты і супрацоўнікі спецслужбаў.

Прэзідэнт Нігерыі Гудлак Джонатан і кіраўнікі прафсаюзаў рэзка асудзілі тэракты.

Адказнасць за нападу ўзяла тэрарыстычная арганізацыя «Боко харам», што ў перакладзе з мовы хаўса азначае «Заходняя адукацыя — гэта грэх».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?