Цынізм ізноў расправіў плечы.
Ён — як рэлігія цяпер.
 Душу няспелую нявечыць,
І застаецца хітры звер…

Навокал — шыбеніцы, плахі.
Пладзяцца здраднікі, віжы.
Відаць, таму, што патрыярхі
Баяцца праўдзе паслужыць…

На мове — цяжкі цень пагрозы.
(Дык, гэта кара ці іспыт?)
І толькі блізарукі розум
Убачыць шчасце, дабрабыт…

У гэтай звужанай прасторы
Мы мізарнеем дзень пры дні!
На кухнях — лаянка, дакоры,
На плошчы — камень цішыні…

Шукаю існага прычыны.
Дасць Бог, знайду патрэбны клін!..
Ты, Беларусь, — мая Айчына.
А я твой, хоць не лепшы, сын…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?