Лідзіруюць Злучаныя Штаты — амаль 108 мільёнаў карыстальнікаў, на другім і трэцім месцах — Бразілія і Японія, у якіх каля 30 мільёнаў. З еўрапейскіх краін чацвёртае месца ў Вялікабрытаніі — амаль 24 мільёны, у Іспаніі дзявятая пазіцыя — каля 8 мільёнаў карыстальнікаў Twitter.

З нашых суседзяў найлепшы вынік у Расіі — 5 мільёнаў і 20-е месца. Як вядома, у Беларусі налічваецца толькі некалькі дзясяткаў тысяч карыстальнікаў Twitter.

Самыя актыўныя «твітаране» — жыхары Нідэрландаў. Галоўнай мовай Twitter застаецца англійская — на ёй напісаныя амаль 40% паведамленняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?