У Мінскім заапарку цеплалюбных жывёл перавялі ў закрытыя вальеры з ацяпленнем, каб выратаваць ад марознага зімовага надвор`я. Пра гэта 31 студзеня паведаміла малодшы навуковы супрацоўнік асветаддзела заапарку Таццяна Конанава.

«Усе цеплалюбныя жывёлы пераведзены ў закрытыя вальеры, якія абаграваюцца. Нашы жывёлы пераносяць зіму добра, маразы для іх не ўпершыню. Усе жывёлы, якія цяпер знаходзяцца на вуліцы, да маразоў прывыклі. Яны і ў натуральным асяроддзі спакойна іх пераносяць. Гэта зубры, ваўкі, амурскі тыгр, вярблюды», — паведаміла Конанава.

Зімовы рацыён харчавання жывёл, адзначыла яна, багацейшы за летні і ўключае агародніну і садавіну, даступныя зімой у нашых шыротах, — гэта капуста, морква, буракі, апельсіны, бананы.

«Малпам даюць вітаміны, буслам падсцілаюць спецыяльнае сена, каб не мерзлі лапкі, выстаўляюць мяса і рыбу ў цёплай вадзе», — сказала Конанава

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?