Маці прыгаворанага да смяротнай кары за саўдзел у тэрарызме Уладзіслава Кавалёва звярнулася ў Канстытуцыйны суд Беларусі.
Як паведаміла Любоў Кавалёва, 1 лютага яна падала заяву ў Канстытуцыйны суд з тым, каб ён даў заключэнне аб прызнанні беларускага
Таксама 1 лютага Любоў Кавалёва падала скаргу ў Генеральную пракуратуру Беларусі. Гэты дакумент тычыцца знікнення ў СІЗА КДБ ужо двух даверанасцяў, падрыхтаваных сынам і яго адвакатам, з дапамогай якіх маці магла б звяртацца ў міжнародныя інстанцыі. Першая даверанасць была падрыхтавана ў снежні 2011 года, другая — у студзені 2012 года.
Любоў Кавалёва таксама паведаміла, што сын і яго адвакат закончылі азнаямленне з пратаколамі судовых пасяджэнняў і маюць намер падрыхтаваць да іх заўвагі.
Апошні ліст ад Уладзіслава Любоў Кавалёва атрымала 30 студзеня. «Ліст аптымістычны», — сказала яна. Дагэтуль лістоў не было больш як тры тыдні, але такую затрымку сам асуджаны на смяротную кару тлумачыў працай па вывучэнні судовых пратаколаў.