3 лютага ў Мінскім гарадскім судзе павінен адбыцца разгляд касацыйнай скаргі падпалкоўніка міліцыі ў запасе Мікалая Казлова. Казлоў спрабуе даказаць, што 19 снежня 2011 года яго затрымалі незаконна.

Пазней былога міліцыянера арыштавалі на 5 сутак.

Казлова людзі ў цывільным затрымалі 19 снежня 2011 года на пешаходным пераходзе каля Кастрычніцкай плошчы. А ў міліцэйскім рапарце напісалі, што яго затрымалі ля Чырвонага касцёла (у той вечар ля касцёла праходзіла акцыя салідарнасці з палітвязнямі).

Затрымалі Казлова за тое, што ён, нібыта, мацюкаўся і парушаў грамадскі парадак.

Падпалкоўнік міліцыі ў запасе Мікалай Казлоў стаў вядомы ў 2010 годзе, калі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў распавёў пра тое, як адбываліся фальшаванні ў часе датэрміновага галасавання ў палату прадстаўнікоў у верасні 2008-га.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?