Закрыццё руху тралейбусаў па вуліцах Ташкенцкай і Кабушкіна ў Мінску, якое планавалася 1 лютага, затым 7 лютага, чарговы раз адкладзена на тыдзень, паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве «Мінсктранс».

Такім чынам, у сувязі з рэканструкцыяй сталічных вуліц Ташкенцкай і Кабушкіна тралейбусны рух па іх будзе закрыты з 14 лютага 2012 года па 1 студзеня 2014 года.

Рух тралейбусаў маршруту № 24 з боку вуліцы Ванеева арганізуецца да дыспетчарскай станцыі (ДС) «Серабранка».

Рух тралейбусаў маршруту № 50 з боку вуліцы Ванеева арганізуецца да ДС «Малініна».

Тралейбусныя маршруты № 16, 17, 17Д, 26 закрываюцца.

Адмяняюцца ранішнія змененыя рэйсы тралейбуснага маршруту № 41, якія выконваюцца да станцыі метро «Аўтазаводская».

Арганізуецца праца аўтобусных маршрутаў: № 917 «ДС „Дражня“ — Чыжоўка-6» з накіраваннем па трасе тралейбуснага маршруту № 17; № 924 «ДС «Дражня» — аўтавакзал «Усходні» з накіраваннем па вуліцах Радыяльнай, Кабушкіна, Крупскай, Малініна, праспекце Ракасоўскага ў абодвух напрамках; № 926 «ДС «Чыжоўка-1» — станцыя метро «Аўтазаводская» з накіраваннем па трасе тралейбуснага маршруту № 26.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?