Уладзімір Пефціеў - ціхі мільярдэр? Photo.bymedia.net

Уладзімір Пефціеў - ціхі мільярдэр? Photo.bymedia.net

Спіс, які складаецца выданнем, даволі ўмоўны.

Звестак пра памер актываў у адкрытым доступе ў Беларусі няма.
Таму кожная ацэнка будзе залежаць ад піяру ці эмпірычных уражанняў.
Тым не менш, рэйтынг інтэрнэт-газеты «Ежедневнік» - адзіны ў сваім родзе ў Беларусі і ўжо таму заслугоўвае ўвагі.
Яго аўтары старанна збіраюць інфармацыю пра бізнэс і бізнэсоўцаў.
Вось першая дваццатка сёлетняга спіса. Заўважым, што ў ёй няма нядаўна ўсёмагутнага Шаўцова, які быў арыштаваны ў 2011 годзе.

Такі ён, пакуль, беларускі бізнэс - эфемерны і залежны.

1. Уладзімір Пефціеў

старшыня агульнага сходу акцыянераў ЗАТ «Белтэхэкспарт». Мінск. Узбраенні, высокія тэхналогіі, гульнявы бізнес, нерухомасць, лагістычныя праекты. 54 гады (нар. 1957). Дарэчы, унесены ў чорны спіс Еўрасаюза як чалавек, якога падазраюць у фінансаванні Лукашэнкі.

2. Юрый Чыж

старшыня рады дырэктараў групы кампаній «Трайпл», старшыня назіральнай рады ЗАТ «ФК« Дынама-Мінск». Мінск. ТЭК, будаўніцтва і нерухомасць, вытворчасць будматэрыялаў, рытэйл, харчовая галіна, спорт, адпачынак і забавы, рэстараны, фармацэўтыка, транспартныя і мытныя паслугі, сельская гаспадарка. 48 гадоў (1963). Дарэчы, таксама ўнесены ў чорны спіс Еўрасаюза як чалавек, якога падазраюць у фінансаванні Лукашэнкі.

3. Аляксандр Машэнскі

генеральны дырэктар СП ТАА «Санта Імпэкс Брэст». Брэст. Харчовая галіна, рытэйл. 41 год (1970)

4. Віталь Арбузаў

старшыня рады дырэктараў Fenox Global Group, старшыня рады дырэктараў Fenox Venture Capital. Мінск. Аўтакампаненты, венчурныя інвестыцыі, рытэйл, нерухомасць. 45 гадоў (1966)

5. Аляксандр Шакуцін

старшыня рады дырэктараў ААТ «Амкадор», намеснік генеральнага дырэктара ЗАТ «ПМВ Груп». Мінск. Машынабудаванне, сельская гаспадарка 52 гады (1959)

6. Віктар Пятровіч

дырэктар ТАА «Тытунь-інвест». Мінск. Тытунёвая вытворчасць, рытэйл. Асабістых звестак няма.

7. Яўген Шыгалаў

старшыня праўлення ТАА «Гандлёвы дом «Ждановічы». Мінск. Рынкі, сельскагаспадарчая і харчовая вытворчасць, банк, аўтарытэйл, лагістыка. 58 гадоў (1953)

8. Алег Хусаенаў

генеральны дырэктар ТАА «Зубр капітал», старшыня рады дырэктараў ТАА «МАХ «Атлант-М». Мінск. Інвестыцыі, аўтарытеэйл. 47 гадоў (1964)

9. Сяргей Савіцкі

генеральны дырэктар ТАА «МАХ «Атлант-М». Мінск. Аўтарытэйл. 45 гадоў (1966)

10. Аркадзь Добкін

прэзідэнт і старшыня рады дырэктараў EPAM Systems, Inc Ньютаун (Пенсільванія, ЗША). IT-паслугі. 45 гадоў (1966)

11. Мікалай Мартынаў

генеральны дырэктар СТАА «Марка», член назіральнай рады ААТ «Белінвестбанк». Віцебск. Абутак, нерухомасць. 54 гады (1957)

12. Анатоль Тарнаўскі

генеральны прадстаўнік групы кампаній «Юнівест» у СНД, член рады дырэктараў «Гранд Інвест банк». Масква (Расія). Нафта і нафтапрадукты, нерухомасць, сельская гаспадарка. 61 год (1950).

13. Юрый Авяр'янаў

старшыня агульнага сходу акцыянераў ЗАТ «Гандлёвы свет «Колца». Мінск. Рынкі, адпачынак і забавы. Асабістых звестак няма.

14. Аляксандр Садовы

акцыянер ЗАТ «Белтэхэкспарт». Рыга (Латвія). Узбраенні, авіяцыйны сэрвіс, інвестыцыі. Асабістых звестак няма

15. Аляксей Жукаў

генеральны дырэктар групы кампаній «Алютэх». Мінск. Ралетныя сістэмы, алюмініевы профіль, секцыйныя вароты. 44 гады (1967)

16. Упендра Махата

ганаровы генеральны консул Непала ў Рэспубліцы Беларусь. Масква (Расія), Машынабудаванне, нерухомасць, інвестыцыі 51 год (1960)

17. Сяргей Касцючэнка

старшыня праўлення ААТ «Прыёрбанк». Мінск. Банк, інвестыцыі. 55 гадоў (1956).

18. Яўген Баскін

дырэктар СЗАТ «Сервалюкс». Магілёў. Сельская гаспадарка, рытэйл. Асабістых звестак няма.

19. Леанід Мядзведзь

старшыня рады дырэктараў ААТ «СКА-Банк», былы акцыянер «Беларускага народнага банка». Смаленск (Расія). Банк, інвестыцыі. 46 гадоў (1965)

20. Сяргей Літвінаў

дырэктар ЗАТ Investlit, саўладальнік кампаніі «Еўрагандаль». Вільня (Літва), рытэйл, алкаголь. 45 гадоў (1966)

З поўным спісам можна азнаёміцца у «Ежедневніку».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0