У эфіры канала «Беларусь-1» з’явілася чарговае «расследаванне» Агенцтва тэлевізійных навінаў, прысвечанае дзейнасці апазіцыйных структур. Фільм «Урокі польскай» грунтуецца на матэрыялах ад лукашэнкаўскіх спецслужбаў. Ён выкрывае Польшчу і падтрымку ёю антырасейскіх сілаў у Беларусі.

Як выявілася,

палова «расследавання» расказвала пра дзейнасць аднаго з жыхароў Віцебска, якія нібыта меў прыязныя адносіны з польскім консулам, таму мог афармляць шэнгенскія візы для іншых беларусаў.
За кожную з іх ён прасіў 100 еўра.
Другая частка фільма прысвечана «падрыўной» дзейнасці польскіх дыпламатаў, пра што мусяць сведчыць іх сувязі з Алесем Міхалевічам.
Паказваецца шмат запісаў допытаў экс-кандыдата ў прэзідэнты, дзе той часам кажа не надта прыемныя словы пра супрацоўнікаў амбасады.
Нарэшце, прапагандысты паказваюць дакумент, нібыта з Вікілікс, з якога вынікае што Уладзімір Някляеў атрымаў грошы на правядзенне Плошчы-2010.
Маўляў, за гэтыя грошы і былі закупленыя намёты і спальнікі для трох тысяч чалавек.

КДБісты не хаваюць, што вядуць схаваны запіс таго, што адбываецца на ўваходзе ў польскую амбасаду. Здымкі робяцца з вокнаў суседняга дома. У кадры пабывалі Вячорка, Дзмітрыеў, Някляеў, Янукевіч ды іншыя палітыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?