Брытанская спявачка Адэль стала ўладальніцай шасці прэмій «Грэмі», у тым ліку за найлепшую песню, а амерыканская група Foo Fighters стала пяціразовым яе лаўрэатам.

Уручэнне ўзнагародаў «Грэмі» праходзіла ў Лос-Анджэлесе ў гэту нядзелю 54-ы раз.

Адэль, у прыватнасці, была ўзнагароджана ў намінацыях «Найлепшая песня года» (Rolling in the Deep), «Найлепшы запіс года» (Rolling In The Deep), «Найлепшае сольнае выкананне кампазіцыі ў жанры поп-музыка» (Someone Like You), «Найлепшы поп-альбом» (21).

Група Foo Fighters, у прыватнасці, была ўзнагароджана ў намінацыях «Найлепшая рок-песня» (Walk), «Найлепшы рок-альбом» (Wasting Light), «Найлепшае выкананне рок-кампазіцыі» (Walk), «Найлепшае выкананне кампазіцыі ў жанры хард -рок/мета «(White Limo).

Эмі Уайнхаўс, што памерла ў ліпені мінулага года, таксама атрымала «Грэмі» за выкананне лепшага дуэта (кампазіцыя Body and Soul з Тоні Бенетам). Узнагароду за яе атрымалі бацькі.

Спявак Крыс Браўн атрымаў «Грэмі» за найлепшы альбом у стылі R&B, Кані Уэст — за найлепшы рэп-альбом, Тэйлар Свіфт — за найлепшую песню ў стылі кантры.

Цырымонія ўручэння ўзнагарод адбывалася на наступны дзень пасля смерці Уітні Х’юстан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?