раўленне Нацыянальнага банка Беларусі сваёй пастановай зацвердзіла элементы фірменнага стылю галоўнага банка краіны.

У адпаведнасці з дакументам, апублікаваным на сайце Нацбанка, элементамі яго фірменнага стылю з’яўляюцца:

— фірменны лагаблок, які ўяўляе сабой кампазіцыю з таварнага знака Нацбанка ў выглядзе выкананага ў мастацкай форме злучэння літар «Н» і «Б» і выкананага вялікімі літарамі наймення «Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь» на рускай, беларускай ці англійскай мовах або ў іх спалучэнні;

— фірменная колеравая гама, якая ўключае ў сябе колеры «спелая вішня» і «золата».

Пастановай таксама зацверджана інструкцыя па прымяненні элементаў фірменнага стылю Нацбанка. Згодна з ёй, элементы фірменнага стылю прымяняюцца ў цэнтральным апараце, структурных падраздзяленнях Нацбанка пры вырабе ўсіх відаў паліграфічнай, сувенірнай і прадстаўнічай прадукцыі, афармленні даведачна-інфармацыйных стэндаў, падрыхтоўцы электронных прэзентацый, фарміраванні дызайну афіцыйнага сайта Нацбанка ў інтэрнэце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?