«Працягвае афіцыйную галадоўку пратэсту. На ўчора яна доўжылася ўжо 58 дзён. Стан яго здароўя ўзмоцніў засцярогі за яго жыццё. Паколькі, са слоў адваката, пагоршылася праца ўнутраных органаў. На нейкія моманты яму жаліўся Сяргей…», — кажа яго жонка Алена.

Пра зварот старшыні КХП БНФ Зянона Пазьняка спыніць галадоўку Сяргею Каваленку перадаць не паспелі, але адвакат распавёў пра папярэднія аналагічныя звароты. Тым не менш, Каваленка галадоўку пакуль спыняць не збіраецца.

Нагадаем, актывіста КХП БНФ Сяргея Каваленку ад 22 снежня трымаюць у віцебскім СІЗА. Яго абвінавачваюць у неаднаразовым парушэнні рэжыма адбыцця «хатняй хіміі» (яе яму прысудзілі за вывешаны ў Віцебску бел-чырвона-белы сцяг). 21 лютага ў Першамайскім раённым судзе мусіць пачацца суд. Амаль два месяцы Сяргей Каваленка трымае галадоўку, нягледзячы на тое, што яго прымусова кармілі.

Учора старшыня Еўрапарламента Марцін Шульц заклікаў улады Беларусі вызваліць Сяргея Каваленку. «Калі ён памрэ, рукі беларускіх уладаў будуць акрываўленыя», — гаворыцца ў заяве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?