Генеральная пракуратура ўгледзела ў заяве Аляксандра Ярашука аб магчымасці байкоту беларускіх тавараў у ЕС у сувязі з парушэннем правоў прафсаюзаў прыкметы складу злачынства.

Тлумачэнні Аляксандру Ярашуку давялося даваць больш за 3 гадзіны.

Начальнік упраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў Павел Радзівонаў і яшчэ двое супрацоўнікаў пракуратуры афіцыйна папярэдзілі Аляксандра Ярашука, што яго дзеянні могуць быць кваліфікаваныя па ч. 2 артыкула 361 Крымінальнага кодэкса РБ як «заклікі, звернутыя да замежнай дзяржавы, замежнай або міжнароднай арганізацыі ажыццявіць дзеянні на шкоду вонкавай бяспецы Рэспублікі Беларусь, яе суверэнітэту, тэрытарыяльнай недатыкальнасці, нацыянальнай бяспецы і абароназдольнасці, альбо распаўсюд матэрыялаў, якія змяшчаюць такія заклікі». А таксама па артыкуле 369 [1] КК як «прадстаўленне замежнай дзяржаве, замежнай або міжнароднай арганізацыі загадзя ілжывых звестак аб палітычным, эканамічным, сацыяльным, ваенным ці міжнародным становішчы Рэспублікі Беларусь, прававым становішчы грамадзян Рэспублікі Беларусь, што дыскрэдытуюць Рэспубліку Беларусь або яе органы ўлады (Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь)». Дзеянні, прадугледжаныя гэтымі артыкуламі, караюцца пазбаўленнем волі ад 2 да 5 гадоў.

Аляксандр Ярашук сказаў супрацоўнікам пракуратуры, што пагроза байкоту беларускіх тавараў у ЕС наўпрост не звязаная з яго заявамі.
Яна з’яўляецца вынікам шматгадовых і сістэматычных парушэнняў правоў чалавека і прафсаюзаў і нежадання ўладаў выконваць патрабаванні Канстытуцыі і законаў краіны, канвенцый Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) № 87 і № 98.

Лідар БКДП падкрэсліў, што міжнародны прафсаюзны рух і МАП добра ведаюць пра сітуацыю ў Беларусі, пільна і з трывогай назіраюць за яе развіццём і гатовыя да самых рашучых дзеянняў па абароне беларускіх працоўных і іх арганізацый. Гэта датычыць і зноў створанага незалежнага прафсаюза на РУВП «Граніт» у горадзе Мікашэвічы, сябрам якога адмаўляюць у праве на свабоду аб’яднанняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?