Беларускія геолагі да канца 2015 года разлічваюць знайсці на тэрыторыі рэспублікі радовішчы золата і платыноідных металаў з запасамі каля 150 тон і залежы ўранавай руды, ацэначным аб’ёмам каля 10 тыс. тон,

паведаміў начальнік дэпартамента па геалогіі Мінпрыроды РБ Уладзімір Варакса.

«Згодна з удакладненай у канцы студзені 2012 года праграме геолагаразведачных работ, у 2011–2015 гадах у Беларусі будзе весціся пошук руд высакародных металаў — золата і платыноідаў, а таксама ацэнка прагнозных рэсурсаў урану», — сказаў чыноўнік.

Паводле яго словаў, такія пошукі ў 2011–2015 гадах будуць фінансавацца за кошт бюджэту на агульную суму Br24, 8 млрд, у тым ліку Br18, 8 млрд — на пошукавыя работы золата і платыноідаў.

«Нават калі мы і знойдзем гэтыя рэсурсы, то гэта не значыць, што мы неадкладна будзем іх распрацоўваць. Зразумела, што калі гэтае золата будзе, з улікам выдаткаў на распрацоўку, каштаваць у 5 разоў даражэй, чым на Лонданскай біржы, то ніхто яго распрацоўваць не будзе», — сказаў Варакса.

Між тым, згодна з праграмай, урад РБ чакае атрымання да канца 2015 года вынікаў па золаце і платыноідах у аб’ёме 150 тон у чыстай вазе (без рудных прымешак). Па ўране чаканыя вынікі складаюць 10 тыс. тон уранавай руды.

«Тут трэба разумець, што гаворка ідзе пра ўранавую руду. Як правіла, ва ўранавай рудзе змяшчаецца 1 грам урану на тону пароды, так што 10 тыс. тон — гэта невялікая лічба», — удакладніў чыноўнік, дадаўшы, што папярэднія дадзеныя кажуць пра тое, што імавернасць выяўлення гэтых рэсурсаў — ад 30% і ніжэй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?