Датэрміновае галасаванне на выбарах прэзідэнта Расіі пачалося сёння ў цяжка даступных рэгіёнахі, у тым ліку на палярных станцыях, суднах, якія ў дзень галасавання будуць знаходзіцца ў плаванні.

У такім галасаванні бярэ ўдзел каля 1% выбарцаў.

Таксама датэрміновае галасаванне праводзіцца за межамі Расіі, у 58 краінах. Першыя прагаласуюць у Балгарыі. Усяго па-за межамі РФ такім галасаваннем ахопліваецца каля 80 тыс. грамадзян.

Першы тур выбараў прэзідэнта Расіі пройдзе 4 сакавіка, другі тур, калі спатрэбіцца, — 25 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0