Кошты на некаторыя харчовыя тавары ўжо перасеклі мяжу ў 100 тысяч. Карэспандэнт «Салідарнасці» высвятляла, за які невялікі пакет харчоў беларусы могуць аддаць мільён рублёў.

З коштамі ад ста тысяч і вышэй можна сутыкнуцца практычна ў любой краме. Прычым, гаворка ідзе не толькі пра імпартныя тавары, якія ў зімовы перыяд з’яўляюцца экзотыкай. Да прыкладу, кілаграм сцягно ялавічыны ў «Кароне» каштуе амаль 115 тысяч.

Аказваецца, нават фарш сёння можа быць дэлікатэсам. Асабліва, калі ён «Элітны». За 107.000 за кілаграм.

Аматарам кавы раім купляць яе ў аптовых крамах або за межамі Сінявокай. Гандлёвы дом «На Нямізе» прапануе распушчальную каву «Jacobs Monarch» (200 гр.) за 118 тысяч.

Хутка апусьцее кашалёк у тых, хто сочыць за здароўем. Цэны на карысныя для арганізма арэхі ў мінскім «Суперпродзе» падыходзяць да адзнакі ў 200-300 тысяч за кілаграм.

Сланечнікавы алей — адзін з прадуктаў першай неабходнасці — каштуе 13-25 тысяч за літр. А вось за 5-літровую «Расіянку» ў ЦУМе давядзецца выкласці 114000.

... Ці аліўкавы алей за 80-120 тысяч за літр у «Кароне».

У перыяд лютаўскіх і сакавіцкіх святаў актуальным падарункам традыцыйна робяцца наборы цукерак. Кілаграм айчыннай «Камунаркі» або «Спартака» часцяком каштуе больш, чым некаторыя імпартныя прысмакі ...

Цэны на таматы ў некаторых крамах мільгацяць разнастайнасцю: ад 27 тысяч за гародніну ад беларускага вытворцы да 190 тысяч за памідоры з Нідэрдандаў.

А завяршае серыю фотафактаў асётр, выгадаваны ў Беларусі. За кілаграм жывой рыбы просяць 143000 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?