Вытворчасць транспартных сродкаў і абсталявання ў Беларусі ў студзені 2012 года вырасла на 22,6% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склала 1 трлн. 918,8 млрд. рублёў.

Паводле даных Белстата, выпушчана 1,6 тыс. грузавых аўтамабіляў, што ў 1,31 разу перавысіла аналагічны паказчык 2011 года.

Выраблена таксама 18 тралейбусаў (на 50% больш), 124 аўтобусы (на 20,5% менш), 561 аўтамабільны прычэп і паўпрычэп (на 0,2% больш), 440 матацыклаў, матаролераў і мапедаў (на 37,5% больш), 11,8 тыс. веласіпедаў (на 9,2% менш), 205 грузавых вагонаў (на 86,4% больш).

У той жа час запасы транспартных сродкаў на 1 лютага 2012 года склалі 1 трлн. 254,2 млрд. рублёў, ці 68,5% да сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці. Грузавых аўтамабіляў на складах сабралася 1,3 тыс. (79,5%), аўтобусаў — 148 (119,4%), аўтамабільных прычэпаў і паўпрычэпаў — 523 (93,2%), грузавых вагонаў — 163 (79,5%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?