«У маім сэрцы зацеплілася надзея, што сына не расстраляюць, пакуль скарга ў дачыненні да яго не будзе разгледжаная ў Камітэце ААН па правах чалавека», — сказала Любоў Кавалёва, каментуючы БелаПАН адказ на свой зварот да Лукашэнкі.
Нагадаем, што 1 лютага Любоў Кавалёва звярнулася ў Канстытуцыйны суд (КС) Беларусі з просьбай разгледзець на адпаведнасць Канстытуцыі
У сувязі з гэтым Кавалёва асцерагаецца, што прысуд у дачыненні да яе сына, абвінавачанага па справе аб тэракце ў мінскім метро, можа быць прыведзены ў выкананне да канчатковага разгляду ў Камітэце ААН па правах чалавека, куды звярнуліся яна і яе дачка.
У КС жанчыне адказалі, што права на зварот у Канстытуцыйны суд маюць толькі адмыслова ўпаўнаважаныя Канстытуцыяй органы.
6 лютага Кавалёва разаслала лісты ў арганізацыі, якія законнае права звяртацца ў КС, — Савет міністраў, абедзве палаты Нацыянальнага сходу, Вярхоўны суд і кіраўніку дзяржавы. Яна прасіла іх накіраваць у КС заключэнне аб неадпаведнасці названага кодэкса Канстытуцыі краіны і факультатыўнага пратаколу да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Адказ паступіў пакуль толькі з аддзела па пытаннях грамадзянства і памілавання Адміністрацыі прэзідэнта — 18 лютага.У ім сказана, што па прапанове Кавалёвай «мэтазгодны комплексны прававы аналіз заканадаўства з удзелам кампетэнтных дзяржаўных органаў», паведаміў праваабаронца Раман Кісляк, які кансультуе Кавалёву па прававых пытаннях.
Нагадаем, смяротны прысуд Уладзіславу Кавалёву быў вынесены 30 лістапада 2011 г.Вярхоўным судом. 7 снежня асуджаны падаў прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі.
Маці і сястра Кавалёва накіравалі ў Камітэт ААН па правах чалавека скаргу аб парушэнні права на жыццё. У ёй указвалася на парушэнне прынцыпаў справядлівага судовага разбору. Скарга была афіцыйна зарэгістраваная ў Камітэце ААН па правах чалавека 15 снежня. Камітэт ААН, у сваю чаргу, звярнуўся да ўладаў Беларусі з просьбай не прыводзіць у выкананне смяротны прысуд Кавалёву, пакуль скарга не будзе разгледжаная па сутнасці.
***
16 лютага Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю, у якой заклікаў Аляксандра Лукашэнку памілаваць Уладзіслава Кавалёва і другога фігуранта крымінальнай справы Дзмітрыя Канавалава, які, паводле афіцыйнай інфармацыі, з прашэннем аб памілаванні да прэзідэнта не звяртаўся. Еўрадэпутаты таксама заклікалі ўлады Беларусі аб’явіць мараторый на смяротнае пакаранне.
17 лютага МЗС Беларусі выказаў абурэнне пазіцыяй Еўрапарламента. «Рэзалюцыя Еўрапарламента аб прымяненні смяротнага пакарання ў Беларусі выклікае папросту абурэнне: Еўрапарламент
Беларусь застаецца адзінай у Еўропе краінай, дзе ўсё яшчэ ўжываецца смяротнае пакаранне.