Першы камплект узнагарод на юніёрскім чэмпіянаце свету па фігурным катанні ў Мінску разыгралі спартыўныя пары. 1 сакавіка ў іх адбылася адвольная праграма. Па яе выніках залатыя і сярэбраныя медалі заваявалі катайцы: першае месца ў дуэта Вэньцзінь Суй / Кун Хэнь, другое — Сяа Ю / Янь Цзінь. Бронзавыя ўзнагароды ў расійскага тандэма Васіліса Даванкова / Андрэй Дэпутат.

Прадстаўнікі гаспадароў Марыя Палякова і Міхаіл Фамічоў не змаглі кваліфікавацца ў гэтую частку спаборніцтваў, заняўшы 29 лютага 19-е месца з 20 удзельнікаў у кароткай праграме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?