Прэм’ер-міністр Расіі і кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Пуцін сустрэўся з рэдактарамі найбуйнейшых замежных СМІ. У сустрэчы ў Нова-Агарове ўдзельнічалі галоўныя рэдактары вядучых замежных выданняў — японскай газеты «Асахі Сімбун» Есібумі Вакамія, французскай Le Monde Сільві Кауфман, італьянскай La Repubblica Эцыа Маўра, канадскай Globe and Mail Джон Стэкхаус, брытанскай Times Джэймс Хардынг, нямецкай Handelsblatt Габар Штайнгарт.

Журналісты спыталі Пуціна аб стаўленні да вядомага блогера і апазіцыянера Аляксея Навальнага, які займаецца расследаваннем карупцыі ў эшалонах улады. Пуцін адазваўся аб ім кепска і ні разу не назваў па імені.

«Я чуў такое прозвішча…
Але, наколькі мне вядома, чалавек, якога вы назвалі, ён, дарэчы, працаваў дарадцам ў аднаго з губернатараў, і там таксама былі нейкія праблемы, звязаныя з ажыццяўленнем, па-мойму, службовай дзейнасці. Так што барацьбіты з карупцыяй, мабыць, хочуць самі ў выканаўчых органах не працаваць, каб пазбегнуць спакусы», — сказаў прэм’ер.

Грамадскія ініцыятывы, накіраваныя супраць карупцыі, дзяржава будзе вітаць, важна толькі, каб такая дзейнасць не выкарыстоўвалася як інструмент палітычнай барацьбы, падкрэсліў Пуцін.

Пры гэтым кіраўнік урада Расіі адзначыў, што «калі апазіцыя спрабуе гэта неяк перакуліць і сказіць, прадставіць у выгадным для яе свеце, — гэта справа апазіцыі».

На сустрэчы адзін з журналістаў таксама зноў пацікавіўся, чаму Пуціну здаецца, што ён «больш падыходзіць на ролю прэзідэнта, чым Дзмітрый Мядзведзеў».

Прэм’ер заявіў, што рашэнне аб тым, што на выбары прэзідэнта пойдзе ён, а не Дзмітрый Мядзведзеў,

было прынята імі, зыходзячы з разумення таго, у каго з іх больш шанцаў перамагчы ў перадвыбарнай гонцы.
Пры гэтым Пуцін адзначыў, што ў выпадку перамогі на маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбарах ён прызначыць Мядзведзева на пасаду прэм’ер-міністра.

«Наша дамоўленасць аб такім размеркаванні ўладных паўнамоцтваў — гэта не толькі жаданне ва ўладзе сядзець, але яшчэ і жаданне працягнуць тыя пераўтварэнні, якія былі пачатыя», — дадаў ён.

Пуцін лічыць, што за восем гадоў яго прэзідэнцтва яму ўдалося сабраць краіну, «якая развальвалася на вачах».

«Мы практычна ў поўным аб’ёме аднавілі той аб’ём эканомікі, які ў нас быў да крызісу. Тое, што мы абяцалі ў пачатку крызісу, мы ўсё зрабілі», — заявіў Пуцін.

Прэзідэцкія выбары ў Расіі пройдуць 4 сакавіка. Вядомы блогер, адвакат і адзін з арганізатараў антыпуцінскіх пратэстаў Аляксей Навальны заклікаў выбарцаў падчас эфіру на канале «Дождь» прыйсці на ўчасткі і прагаласавацьза любога з альтэрнатыўных кандыдатаў, абы не за кіраўніка «Партыі злодзеяў і круцялёў»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?