Паводле звестак выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак у Мінску ў 2011 годзе грашовыя расходы адной хатняй гаспадаркі ў сярэднім за месяц склалі 3 млн. 512,2 тыс. рублёў.
Такія звесткі апублікавала Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінска.

З іх 2 млн. 799,2 тыс. рублёў (79,7%) былі зрасходаваны на куплю прадуктаў харчавання, нехарчовых тавараў і аплату паслуг (спажывецкія расходы), астатняя частка грашовых сродкаў — 713 тыс. рублёў (20,3%) накіравана на ўклады і зберажэнні, куплю нерухомасці, замежнай валюты, падаткі, узносы, матэрыяльную дапамогу і на асабістую падсобную гаспадарку. На куплю прадуктаў харчавання і харчаванне па-за домам было зрасходавана ў сярэднім за месяц 1 млн. 150,7 тыс. рублёў, ці 41,1% усяго спажывецкага расходу. У параўнанні з 2010 годам доля расходаў па гэтым паказчыку павялічылася на 3,3%.

З агульнага аб’ёму расходаў хатніх гаспадарак на куплю прадуктаў харчавання на мяса і мясапрадукты прыпадала 31,8%

(у 2010 годзе — 32,3%), малако і малочныя прадукты — 17,7% (17,2%), хлеб і хлебапрадукты — 12,6% (12,2%), фрукты і ягады — 8,5% (8,4%), агародніну і бахчавыя — 6% (6,6%), рыбу і рыбапрадукты — 4,9% (5,6%), яйкі — 2% (1,9%), алей, маргарын і іншыя тлушчы — 2% (1,3%), цукар і кандытарскія вырабы — 5,6% (5,2%), бульбу — 1,2% (1,5%).

Расходы хатніх гаспадарак на куплю нехарчовых тавараў і аплату паслуг склалі 1 млн. 592,3 тыс. рублёў у месяц, ці 56,9% у агульным аб’ёме спажывецкіх расходаў.

Расходы на куплю нехарчовых тавараў у рэальным выражэнні знізіліся на 6,4%, на аплату паслуг — на 2,6%.

З агульнага аб’ёму спажывецкіх расходаў на куплю адзення, абутку, тканін прыпадала 9,8% (у 2010 годзе — 10,1%), мэблі і прадметаў бытавога прызначэння — 7,5% (6,2%), на адукацыю, культуру, адпачынак і спорт — 8,2% (8,6%), ахову здароўя — 3,6% (3,3%), асабістыя паслугі, прадметы асабістага карыстання — 3,3% (3,3%), транспарт і сувязь — 14% (16,4%), аплату жыллёва-камунальных паслуг — 5% (6,5%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?