Паўторны разгляд па справе жыхара Мінска Аляксандра Крутога, якога прысудзілі да прымусовага лячэння, прызнаўшы недзеяздольным, адбудзецца 19 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёна Мінска. Суддзёй прызначаны Яўген Хаткевіч.

Аляксандра Крутога абвінавацілі па ч.1 арт.339 Крымінальнага Кодэксу (хуліганства), а 7 сьнежня 2011 года суддзя суду Маскоўскага раёна Мінска Аляксандр Кострыкаў у закрытым пасяджэнні прызнаў Аляксандра Крутога псіхічна неўраўнаважаным і прызначыў яму прымусовае лячэнне.

Нагадаем, што 20 верасня 2011 года Аляксандр Круты быў затрыманы міліцыяй у Мінску паводле абвінавачання ў хуліганстве. 22 верасня старшыня ў судзе па тэракце Аляксандр Федарцоў часткова зачытаў пастанову аб затрыманні Крутога. У ёй сказана, што Круты «17 жніўня, знаходзячыся ў кабінеце адной з медыцынскіх устаноў Мінска, наўмысна ўчыніў хуліганскія дзеяньні з асаблівым цынізмам і знявагай да нормаў маралі». Гэта праявілася ў тым, што ён «выліў змесціва двух слоікаў з мачой на галоўнага ўрача». Паводле накіравання пракурора Круты быў адпраўлены ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя (Навінкі).

На 10 лютага быў прызначаны разгляд касацыйнай скаргі ў Мінгарсудзе. Папярэдняе судовае рашэнне было адмененае Мінскім гарадскім судом і накіраванае на новы разгляд, аднак Крутога з-пад варты не вызвалілі. Ад 20 верасня Аляксандр Круты знаходзіўся ў СІЗА Жодзіна, а 29 лістапада яго накіравалі ў СІЗА №1 Мінска на Валадарскай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?