Адказу з Мінгарвыканкама на заяву арганізатараў аб дазволе на шэсце і мітынг на Дзень Волі да гэтага часу няма.

Як паведаміў адзін з ініцыятараў, Віктар Івашкевіч, адказ на заяву, якую яны падалі 23 лютага, ад чыноўнікаў мусіць прыйсці не пазней за 20 сакавіка — за пяць дзён да мерапрыемства.

У той жа час старшыня аргкамітэтата па святкаванні Дня Волі Уладзімір Колас паведаміў,

што яны атрымалі адмовы ў прадастаўленні памяшкання для правядзення 25 сакавіка круглага стала «Роля БНР у працэсе станаўлення беларускай дзяржаўнасці».
На яго планавалася запрасіць чыноўнікаў з розных міністэрстваў, ведамстваў, навукоўцаў, палітолагаў і журналістаў.

«Тыя, хто мае канферэнц-залы, найперш гэта — гатэль „Вікторыя“ і гатэль „Кроўн Плаза“, калі даведваюцца мэту канферэнцыі — адмаўляюць. Хаця залы ў іх па папярэдніх перамовах вольныя былі», — сказаў У. Колас.

Не маючы канкрэтнай адрэсы правядзення круглага стала, арганізатары не могуць дасылаць запрашэнні да ўдзелу ў ім чыноўнікам і навукоўцам.

У сувязі з адмовамі было прынята рашэнне, распавядае Колас, правесці круглы стол у памяшканні офіса Партыі БНФ.
Што, адпаведна, скарачае кола яго ўдзельнікаў. Чыноўнікі, на думку старшыні аргкамітэта, прыйсці ў гэтае памяшканне дакладна адмовяцца.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?