Рэвальвер сістэмы наган, абрэзы дзвюх паляўнічых стрэльбаў, больш за сто патронаў рознага калібру да гладкаствольнай і наразной агнястрэльнай зброі выдала супрацоўнікам упраўлення КДБ жыхарка Гомеля. Паводле слоў жанчыны, гэты арсенал яна знайшла, разбіраючы старыя рэчы ў кватэры сваіх бацькоў-нябожчыкаў.

Як паведамілі БелаПАН у прэс-групе УКДБ па Гомельскай вобласці, па гэтым факце праводзіцца праверка, зброя і боепрыпасы адпраўлены на экспертызу.

У прэс-групе адзначылі, што дзеянні гамяльчанкі з’яўляюцца прыкладам паводзін у такіх сітуацыях: у адпаведнасці з законам, грамадзяне, якія добраахвотна выдалі зброю і боепрыпасы, вызваляюцца ад крымінальнай адказнасці. У адваротным выпадку за незаконныя дзеянні (у тым ліку захоўванне) ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў прадугледжана крымінальная адказнасць, максімальнае пакаранне прадугледжвае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?