Суд Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці прыгаварыў да 10 гадоў пазбаўлення волі 20-гадовага раней судзімага мінчаніна. Ён прызнаны вінаватым у згвалтаванні і гвалтоўных дзеяннях сексуальнага характару.

Як паведаміла старшы памочнік пракурора Мінскай вобласці Таццяна Калініна, згодна з абвінавачаннем у адзін з дзён верасня 2011 года малады чалавек, знаходзячыся ў лясным масіве каля прыпыначнага пункта чыгункі Барсукі, у стане алкагольнага ап’янення напаў на 15-гадовую дзяўчыну, якая накіроўвалася да электрычкі, і з прымяненнем фізічнага насілля і пагрозы яго прымянення згвалтаваў яе.

Абвінавачанне ў судзе падтрымліваў прадстаўнік пракуратуры Смалявіцкага раёна. Прыгавор быў абвешчаны 13 лютага і яшчэ не набыў законную моц. Прыгаворам суда таксама пастаноўлена спагнаць з абвінавачванага на карысць пацярпелай 15 мільёнаў рублёў у кошт кампенсацыі маральнага ўрону.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?