15 сакавіка ў Мінску адбыўся круглы стол «Рэлігійны фактар ​​нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь».

Намеснік дырэктара Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Лукашэнку, доктар філасофскіх навук, прафесар Леў Крыштаповіч заявіў, што ў Беларусі павінна быць прынятая

«праграма імпартазамяшчэння ідэй — ідэй, якія актыўна навязваюцца нам сёння».
Сярод такіх ён назваў ідэі агрэсіўнай канкурэнцыі, асабістага поспеху, меркантыльнасці і іншыя.

«Мы павінны культываваць і развіваць нашы нацыянальныя традыцыі, — заклікаў вучоны. — Праўда, часам пад імі пачынаюць прапагандаваць такія традыцыі, якія, я лічу, не маюць нічога агульнага з ментальнасцю нашага народа.

Калі ў нашу беларускую культуру цягнуць Радзівілаў, Сапегаў, Агінскіх як прадстаўнікоў беларускіх шляхетных родаў. Гэтыя імёны прыналежаць іншай культуры, іншай ментальнасці».

На думку прафесара,

«спробы вывесці беларускую ідэнтычнасць з так званага Вялікага княства Літоўскага ляжаць у баку ад рэальнага працэсу нашага духоўнага ўмацавання і развіцця»

«Спецыфіка беларускай ментальнасці склалася такім чынам, што яна фармавалася ў рамках самога народа — сялянства і мяшчанства. Вышэйшага этнічнага саслоўя не было, яно было дэнацыяналізаваным», — перакананы Леў Крыштаповіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?